Брестский районный исполнительный комитет
8 0162 21 14 11
brest_rik@brest-region.by
Новости

Віншуем са святам!

11.05.2018

Паважаныя жыхары Прыбужжа!

Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўныя сімвалы нашай краіны сталі неад'емнай часткай нашага жыцця, знакам гонару за сваю Радзіму, выяўляюць сапраўдныя народныя традыцыі, захоўваюць пераемнасць пакаленняў, адлюстроўваюць мірныя, стваральныя мэты беларускага народа і дзяржавы.

На долю беларускай зямлі выпала шмат выпрабаванняў, якія наш народ з годнасцю пераадолеў.

І сёння Рэспубліка Беларусь, а разам з ёй і наша Прыбужжа, упэўнена рухаюцца па шляху пазітыўных пераўтварэнняў, вырашаюць задачы сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця.

Не сумняваемся, што жыхары нашага раёна шчыра любяць сваю краіну, ганарацца яе сімваламі і надалей будуць праслаўляць іх сваімі працоўнымі поспехамі, навуковымі адкрыццямі, спартыўнымі і творчымі дасягненнямі.

Ад душы жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, аптымізму, поспехаў ва ўсіх добрых справах на карысць нашай агульнай дзяржавы і свайго роднага краю.

 

Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт

Брэсцкі раённы Савет дэпутатаў

Брестский районный исполнительный комитет
224030, г. Брест, ул. В. Хоружей, 2; тел.: (+375 162) 21 14 11; brest_rik@brest-region.by.
Режим работы: понедельник - пятница с 8.00 до 17.00, перерыв с 13.00 до 14.00