Брестский районный исполнительный комитет
8 0162 21 14 11
brest_rik@brest-region.by
Новости

XXV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

05.03.2018

З 28 лютага па 4 сакавіка ў выставачнай зале НВЦ “Белэкспа” праходзіла XXV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш,у якой прынялі ўдзел 32 краіны. Важнай падзеяй мерапрыемства стала прэзэнтацыя Брэсцкага раённага краязнаўчага альманаха “Астрамечаўскі рукапіс”.

Галоўныя тэмы нацыянальнага стэнду –500-годдзе беларускага кнігадруквання і Год малой Радзімы.

Стенд Брестчины.JPG

Стенд Брестчины

Свае кніжныя навінкі прадставілі на выставе і творцы брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. З відэапрэзентацыі “Мой мір – кніга” прысутныя даведаліся ў якіх жанрах працуюць берасцейскія пісьменнікі. Значная роля ў творчасці літаратараў надаецца краязнаўству, выхаванню падлеткаў у сямейных і нацыянальных традыцыях.

Георгий Марчук - секретарь Сп Беларуси, Алекс. Волкович и писатель Георгий Томашевич.JPG

Георгий Марчук - секретарь Сп Беларуси, Алекс. Волкович и писатель Георгий Томашевич

Перад гасцямі выступіў аўтар, рэдактар і ўкладальнік краязнаўчага альманаха “Астрамечаўскі рукапіс” Аляксандр Валковіч. Каляровае змястоўнае рэгіянальнае выданне, прысвечанае маленькаму самабытнаму куточку Беларусі, у мінулым годзе стала ўладальнікам Дыплома Гран-пры  XIII Нацыянальнага конкурсу «Золотая литера» у намінацыі «Лепшы творчы праект года раённых, гарадскіх і шматтыражных друкаваных СМІ”. На кірмашы пісьменнік прэзентаваў таксама сваю новую кнігу “И тогда спроси свою печаль”, у якую ўвайшлі апавяданні, эсэ, замалёўкі, напісаныя па матэрыялах вандровак па рэгіёнам беларускага Палесся.

Выступает Александр Волкович.JPG

Выступает Александр Волкович

Вялікую цікавасць у гасцей форума выклікала кніжная выстава “Брест литературный”, падрыхтаваная супрацоўнікамі Брэсцкай цэнтральнай гарадской библиятэкі імя А.С.Пушкіна.

Астрамечаўскі рукапіс привлек общее внимание на выставке.JPG

Астрамечаўскі рукапіс привлек общее внимание на выставке

Добрым словам падтрымала берасцейскіх пісьменнікаў першы намеснік старшыні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Алёна Стэльмах. Алёна Анатольеўна падкрэсліла, што рэгіянальныя аўтары прыўносяць у скарбонку беларускай літаратуры значны ўклад.

Алена Стельмах (в центре), первый зам. председ. СП Беларусі.JPG

Алена Стельмах (в центре), первый зам. председ. СП Беларусі

Удзельнікам выставы, а таксама рэдактару альманаха “Астрамечаўскі рукапіс” Аляксандру Волковічу даслаў асабістае віншаванне Міністр інфармацыі Беларусі Алесь Карлюкевіч.

Александр Волкович и Алесь Бодак, директор из-ва Мастацкая літаратура.JPG

Александр Волкович и Алесь Бодак, директор из-ва Мастацкая літаратура

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі ўдзячна за падтрымку і ўдзел у мерапрыемстве галоўнаму ўпраўленню ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама і ДУК “Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С. Пушкіна”.

IMG_1536.JPG

DSCN0436.JPG

DSCN0419.JPG

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

Фота - ДУК “Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С. Пушкіна.

 

Брестский районный исполнительный комитет
224030, г. Брест, ул. В. Хоружей, 2; тел.: (+375 162) 21 14 11; brest_rik@brest-region.by.
Режим работы: понедельник - пятница с 8.00 до 17.00, перерыв с 13.00 до 14.00